- грачаныя крупы - 1 шклянка
- вада - 1,5 шклянкі
- тварог - 100 г
- яйка - 2 шт.
- цукар - 1 г. л.
- сухары (таўчоныя) - 1/2 шклянкі
- соль - 1/2 г. л.
- масла - 2 ст. л.
У кіпячую падсоленую ваду засыпаць крупу і варыць 30-50 хвілін.
Калі каша згусне, дадаць тварог,
працёрты скрозь сіта або прапушчаны праз мясасечку, яйкі, цукар
і змяшаць.
Затым з кашы прыгатаваць біточкі, абкачаць іх у сухарах
і падсмажыць на патэльні абапал,
пакуль не ўтворыцца румяная скарыначка.
Пры падачы на стол на кожны біточак зверху
можна пакласці лыжку смятаны.
Гэтыя ж біточкі (без смятаны) можна падаць да бацвіння і расольніку.
|