-на 2 1/2 шклянкі грачаных круп (ядрыцы)
- 50 г грыбоў (белых сушаных),
-2 галоўкі рэпчатай цыбулі,
-1 гарбатную лыжку солі,
-2-3 ст. лыжкі масла.
Сухія грыбы прамыць, скласці ў рондаль, заліць 3 шклянкамі халоднай вады і пакінуць у вадзе на 1 - 1 1/2 гадзіны. Калі грыбы набрыняюць, выняць іх з вады, дробна нарэзаць, пакласці зваротна ў тую ж ваду, пасаліць і паставіць варыць. У закіпеўшую ваду з грыбамі ўсыпаць падсмажаныя крупы і размяшаць. Калі каша згусне, паставіць яе для управання на 1 - 1 1/2 гадзіны. Цыбулю дробна нарэзаць і падсмажыць на патэльні з маслам. Падсмажаную цыбулю змяшаць з кашай. У гэтай кашы каровіна масла можна замяніць раслінным алеем. (крыніца: Кніга аб смачнай і здаровай ежы)
|