- крупы грачаныя (ядрыца) - 2 шклянкі
- соль - 1 г. л.
- вада - 3 шклянкі
- масла сметанкавае - 2 ст. л.
У рондаль уліць ваду, пасаліць, закіпяціць. У кіпячую падсоленую ваду засыпаць грачаныя крупы, змяшаць, выдаліць шумоўкай усплыўшыя зерні і, перыядычна памешваючы, варыць да загусцення 15-20 хвілін. Калі каша згусне, рондаль шчыльна зачыніць вечкам, загарнуць у газеты і паставіць на 1-1,5 гадзіны для управання. Перад падачай на стол у кашу пакласці масла. У гатовую грачаную кашу пры падачы на стол пры жаданні можна дадаць звараныя ўкрутую і нарэзаныя тонкімі лустачкамі яйкі.
|