-на 2 1/2 шклянкі грачаных круп (ядрыцы)
- 1 гарбатную лыжку солі,
-2-3 ст. лыжкі масла.
На патэльню пакласці 1 ст. лыжку масла, растапіць яго і ўсыпаць крупы. Патэльню паставіць на пліту (на слабы агонь) або ў духоўку. Крупу, часта памешваючы, трэба трымаць на агні датуль, пакуль яна не падсмажыцца. У рондаль уліць 3 1/2 шклянкі вады, пасаліць яе і паставіць на агонь. Калі вада закіпіць, усыпаць крупы і, зрэдку памешваючы, варыць да загусцення. Пасля гэтага рондаль шчыльна накрыць вечкам і паставіць саправаць на 1 - 1 1/2 гадзіны. У рускай печы каша гатуецца некалькі інакш. Крупу, не падсмажваючы, засыпаюць у чыгун, заліваюць 3 шклянкамі кіпеню, соляць, кладуць 1 ст. лыжку масла і ставяць у печ да агню. Калі каша згусне, яе трэба перамешаць, накрыць чыгун вечкам і паставіць у зачыненую печ для управання на 3-5 гадзін. Гарачую кашу перад падачай на стол трэба добра размяшаць і пакласці ў яе 1-2 ст. лыжкі масла. (крыніца: Кніга аб смачнай і здаровай ежы)
|