- 225 г змяшаных шматкоў - аўсяных, ячменных, пшанічных,
- 50 г праросткаў пшаніцы,
- 30 г (2 ст. лыжкі) насення кунжуту,
- 30 г (2 ст. лыжкі) насення сланечніка,
- 50 г здробненых змяшаных арэхаў,
- 2 ст. лыжкі сланечнікавага алею,
- 4 ст. лыжкі вадкага мёда,
- 50 г кішмішу ці разынак,
- 50 г сушоных абрыкосаў, пасечаных.
Старанна размяшаць усе інгрэдыенты, акрамя сухафруктаў, у вялікай місцы. Роўна раскласці на вялікай патэльні. Рыхтаваць 6-9 хвілін на поўнай магутнасці, змешваючы кожныя дзве хвіліны датуль, пакуль маса не стане залацістай і хрумсткай. Умяшаць сушоную садавіну і адставіць, каб цалкам астудзілася. Паставіць у герметычны кантэйнер. З'яўляецца дэлікатэснай закускай. Калі выкарыстоўваецца ў якасці хуткага дэсерту, то пакласці зверху прыгатаваную садавіну. На сняданак падаць з малаком ці ёгуртам (сыроваткай).
|