-чэрствы пшанічны хлеб – 400 г,
-малако – 50 г,
-дрожджы – 20 г,
-яйка- 2 штукі,
-алей – 30 г,
-цукар -60 г,
-смятана ці варэнне- 100 г,
- соль - па густу.
Кавалкі чэрствага хлеба стаўчы ў ступе і заліць гарачым малаком. У
атрыманую масу дадаць дрожджы, цукар, соль. Добра перамяшаць і
паставіць на 1-2 гадзіны ў цёплае месца для закісання. Па жаданні ў
цеста можна дадаць дробна нарэзаныя, вычышчаныя яблыкі і разынкі.
Аладкі смажыць на патэльні абапал да атрымання залацістай
скарыначкі. Затым іх паліць маслам і пасыпаць цукрам. Падаць са
смятанай, халодным малаком, сліўкамі і варэннем.
|