- курыца (паляндвіца) – 300 г
- маянэз – 120 г
- мука – 25 г
- яйка – 95 г
- алей
- соль,
-перац белы (молаты) - па густу
для соусу:
- смятана – 100 г
- кетчуп – 100 г
- часнык – 6 г
- кроп (зеляніна) – 24 г.
Курыную паляндвіцу парэзаць кубікамі, пасаліць, паперчыць, дадаць
маянэз, перамяшаць і паставіць у халадзільнік на 1-2 гадзіны. Затым
дадаць муку і яйкі. Гатовая маса, сфармаваная ў выглядзе аладак,
абсмажваецца на алеі. Перад падачай аладкі запраўляюцца соусам,
прыгатаваным са смятаны, кетчупа, зеляні кропу і часныку.
|