-3 фунта крупчастай мукі,
-1/3 ст. сланечнікавага алею,
-4-5 ст. вады,
-соль,
-1 ст.л. цукру,
-дрожджы,
-1/2 фунта маку (кубак),
-1/2 фунта мёду (1/2 кубка),
-1 кубак вады.
Паставіць цеста з 3 фунтаў мукі, 1/2 шкл. сланечнікавага алею, 4-5
шкл. вады, солі па густу, ст. лыжку цукру, пакласці разведзеныя
дрожджы. Аладкі пякуцца не раней 8 гадзін вечара ў Куццю. Усыпаць
мак у кубак, пакласці 1/2 кубка мёду, уліць кубак вады патроху, не
адразу і ўсё стаўчы. Аладкі гарачыя з патэльні абмакваюцца ў гэту
макавую сумесь і зараз жа падаюцца да стала.
|