-1 шклянка манных круп,
-1,5 шклянкі малака,
-5 яйкаў,
-1 ст. лыжка цукру,
-соль,
-масла для смажання.
Сварыць манную кашу на малацэ, астудзіць, дадаць па адным жаўтку,
соль, цукар, старанна ўзбіць, затым дадаць узбітыя ў пену бялкі,
перамяшаць зверху ўніз, пякчы аладкі, раскладваючы цеста лыжкай на
змазаную маслам патэльню. Абсмажваць іх трэба абапал.
|