- мука пшанічная – 400 г
- міндаль салодкі - 1 шклянка
- разрыхляльнік (для цеста) - 1/4 г.л.
- вада - 1 шклянка
- алей - 1/2 шклянкі.
З мукі і вады замесіце цеста, дадайце разрыхляльнік, тоўчаны міндаль,
3 сталовыя лыжкі алею і, калі неабходна, уліце яшчэ трохі вады.
Прыгатаванае цеста невялікімі порцыямі выкладвайце на патэльню і
смажце аладкі на разагрэтым алеі з двух бакоў да залацістага колеру.
Пры падачы паліце варэннем ці мёдам.
|