-500 г ялавічыны (мякаць),
-2 яйкі,
-3 ст. лыжкі крухмалу,
-0,5 шклянкі маянэзу,
-алей для смажання,
-4 зубкі часнаку,
-соль,
-перац.
Мяса памыць, як мага больш дробна парэзаць, дадаць яйкі, крухмал,
маянэз, пасечаны часнок, соль, перац. Усё старанна перамяшаць і
паставіць на 12 гадзін у лядоўню. На разагрэтую з алеем патэльню
лыжкай класці невялікія аладкі і абсмажваць з абодвух бакоў. Скласці
мясныя аладкі ў рондаль, уліць булён або ваду і тушыць 20-25 хвілін.
|