- малако арэхавае - 1 л
- мука – 400 г
- дрожджы -30 г
- цукар – 15 г
- соль
- алей - 60-70 г.
Муку развесці ў арэхавым малацэ так, каб не было камякоў. Дадаць
дрожджы, разведзеныя ў арэхавым малацэ, соль і цукар. Калі цеста
паднімецца, не мяшаючы яго лыжкай, смажыць аладкі на алеі.
|