Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Мучныя стравы

    АЛАДКІ НА КЕФІРЫ N 1

    Цеста: 1 яйка расцерці з 2-3 ст. лыжкамі цукру. Усыпаць 10-15 лыжак

    мукі. Перамяшаць. Ўліць 0,5 літра кефіру. Змешваць, пачынаючы ад

    сценкі рондаля. Я звычайна замешваю відэльцам (толькі не

    алюмініевым, вядома) Змешваць датуль, пакуль уся мука не сыдзе ў

    цеста. Дадаць вады ў атрыманае крутое цеста да неабходнай

    кансістэнцыі. (У вадзе папярэдне размяшаць 1 г. лыжку соды) Маё

    цеста звычайна не цячэ, а спаўзае з лыжкі на патэльню. Лыжку трэба

    ставіць у шклянку з халоднай вадой, каб да яе цеста не ліпла. Алей ў

    цеста я не дадаю таму, што падліваю яго на патэльню для кожнай

    партыі аладак. Выкарыстоўваю патэльню з тэфлонавым пакрыццём.

    Выпяканне: На патэльню наліць алею ~1 ст. лыжку. Выгрэць

    патэльню. Калі кропелька вады, скінутая з мокрага пальца, на патэльні

    скочваецца ў шарык - патэльня прагрэта. Але алей не павінен дымець!

    На прагрэтую патэльню выкладваем мокрай лыжкай цеста. Не вельмі

    блізка. Я пакідаю зазоры ~1 см паміж аладкамі. Гэта дазваляе,

    падтрасаючы патэльняй у гарызантальнай плоскасці, перасоўваць іх

    па патэльні. Пасля зарумяньвання ніжняй скарыначкі верх ужо не вадкі

    тым часам іх пара перавярнуць, дадаць алею ~1 ст. лыжку і

    страсянуць, каб алей патрапіў пад аладкі.

    Катэгорыя: Мучныя стравы | Дабавіў: wawkalaki (13.11.2016)
    Праглядаў: 217 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar