-700 г мукі,
-500 г топленага малака,
-15 г сухіх дрожджаў,
-1-2 лыжкі мёда,
-1 ст. лыжка сметанкавага масла,
-2-3 яйкі,
-соль - па густу.
Топленае малако, муку і сухія дрожджы размяшаць. Калі цеста дойдзе
да кансістэнцыі смятаны і паднімецца, узбіць яго лапаткай, пакласці
соль, добра ўзбіты мёд, сметанкавае масла, яйкі суцэльныя ці ўзбітыя
бялкі, даць цесту другасна падняцца. Затым цеста выкласці лыжкай
на патэльню, змазаную растопленым маслам, падрумяніць з аднаго
боку, перавярнуць на іншы і яшчэ падсмажыць. Да аладак падаць мёд.
|