Для цеста:
-2 шклянкі мукі,
-1,5 шклянкі вады,
-30 г дрожджаў,
-1 сталовая лыжка цукру,
-соль -па густу.
Для пячэння:
-100 г алею.
Дрожджы развесці ў цёплай вадзе, дадаць цукар, соль, усыпаць муку і
замясіць цеста. Калі цеста паднімецца, не змешваючы, класці лыжкай
на распаленую патэльню, абсмажваць аладкі да зарумяньвання.
|