-400 г крупчастай мукі (можна ўзяць манку тонкага памолу),
-50 г дрожджаў,
-2 ст.л. алею,
-3-5 антонаўскіх яблыкаў,
-1/2 г.л. (без верха) солі,
-2 ст.л. цукру,
-паўтары шкл. вады.
Дрожджы развесці ў цёплай вадзе, усыпаць палову мукі, выбіць добра
лапаткай, накрыць сурвэткай і паставіць у цёплае месца. Калі рошчына
паднімецца, уліць нішчымнае масла, усыпаць цукар, соль, астатнюю
муку, ізноў добранька выбіць лапаткай да бурбалак і затым даць цесту
падняцца. Яблыкі ачысціць, нарэзаць лустачкамі, разам з цукрам
пакласці ў цеста. Класці цеста лыжкай на прамасленую патэльню і
румяніць абапал. Гарачыя аладкі пасыпаць цукровай пудрай.
|