-мука пшанічная - 1 шклянка
-вада - 2 шклянкі
-сметанкавае масла - 1/2 шклянкі
-яйка - 3 шт.
-алей - 6 ст. лыжак
-мёд - 2 ст. лыжкі
-карыца молатая -па густу
-соль -па густу
Наліце ў рондаль ваду, дадайце сметанкавае масла, соль і давядзіце
да кіпення. З пачаткам кіпення ўсыпце муку, хутка перамяшайце і
праварыце, пакуль сумесь не згусне. Дайце сумесі трохі астыць,
дадайце ў яе па адным яйкі. Разагрэйце на патэльні алей, лыжкай
кладзіце цеста і смажце аладкі на ўмераным агні да утварэння
залацістай скарыначкі абапал. Аладкі падайце гарачымі,
паліце мёдам і пасыпце карыцай.
|