Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Мучныя стравы

    АЛАДКІ З БАКЛАЖАНАЎ

    - баклажаны – 1 кг

    - соль

    - гарохавая мука - 1/2 шклянкі

    - пшанічная мука - 3 ст.л.

    - пекарскі парашок (ці сода) - 1 дробка

    - кукурузная мука - 2 ст.л.

    - чырвоны перац (молаты) - 1 дробка

    - куркума - 1/4 г.л.

    - кінза, базілік ці пятрушка (дробна насечаная) - 3 ст.л.

    - вада

    - 3 ст.л.

    - сыр мацарэла – 170 г

    - манныя крупы - 2/3 шклянкі

    - топленае масла ці алей

    - для смажання.

    Раскладзіце кавалачкі баклажанаў (нарэзаныя папярок на кавалачкі

    таўшчынёй 1.5 см) на падносе і багата пасыпце соллю. Пакіньце на

    паўгадзіны, каб выдаліць лішак вільгаці. Змяшайце ў місцы гарохавую

    муку, соду, кукурузную муку, чырвоны перац, куркуму, свежую зеляніну

    і 1/3 г. л. солі з вадой і ўзбіце да атрымання аднастайнага цеста. Па

    кансістэнцыі яно павінна быць падобным на густы крэм. (Калі

    спатрэбіцца, дадайце яшчэ вады.) Змыйце соль з баклажанавых

    кавалачкаў і асушыце іх папяровымі сурвэткамі. Каб кавалачкі

    баклажана былі аднолькавымі, абрэжце іх круглай формачкай для

    печыва дыяметрам 5 см, раскладзіце парамі кружочкі аднолькавага

    памеру, а абразанні захаваеце для іншай стравы. Падрэжце кавалачкі

    сыра так, каб яны сталі ледзь менш баклажанавых. пакладзіце два

    тонкіх кавалачка сыра паміж парай кружочкаў баклажана, пагрузіце

    "сэндвіч" у гарохавае цеста, лёгкім рухам страсіце лішак цеста, затым

    абкачайце ў хлебнай дробцы ці манных крупах і адкладзіце ў бок на

    падрыхтаваную ваксаваную паперу. Такім чынам, падрыхтуйце ўсе

    баклажанавыя сэндвічы. Наліце ў вялікую чыгунную патэльню гэтулькі

    топленага масла ці алею, каб яго пласт склаў 1,5 см, і нагрэйце на

    ўмераным агні. Не даводзячы алей да з'яўлення дыму, пакладзіце

    сэндвічы на патэльню і смажце 10-15 хвілін кожны бок, пакуль

    баклажаны не стануць мяккімі і прыемна карычневымі. Старанна

    рэгулюйце агонь: Калі тэмпература занадта высокая, сыр можа

    прадрацца скрозь скарыначку абсмажанага цеста; калі тэмпература

    занізкая, аладкі ўбяруць залішнюю колькасць алею. Падавайце

    гарачымі, прама з патэльні.

    Катэгорыя: Мучныя стравы | Дабавіў: wawkalaki (12.11.2016)
    Праглядаў: 163 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar