-300 г мякаці гарбуза
-200 г вычышчанай бульбы
-2 яйкі
-80 г мукі
-мушкатавы арэх
-соль,
-перац
-сланечнікавы алей без паху
-150 г вэнджанага ласося
-40 г смятаны
-1 ст. лыжка рэзанай тоненькай зялёнай цыбулі
Гарбуз і бульбачку вымыць, нацерці на буйнай тарцы, дадаць усё
астатняе, добра вымесіць. Аладкі выкладваць лыжкай у гарачы алей,
абсмажваць з двух бакоў да залацістай скарыначкі. Да падачы
трымаць у гарачай духоўцы, каб не астылі. З аладкамі добра
спалучаецца ласось (з пласцінак ласося згарнуць ружы). Падаваць
са смятанай. Можна прысыпаць зялёнай цыбуляй.
|