-1 шклянка аўсяных шматкоў,
-2 шклянкі вады,
-2 яйкі,
-1 ст.л. цукру,
-соль -па густу,
-тлушч для пячэння.
Сварыць аўсяную кашу на вадзе, астудзіць, дадаць соль, цукар,
жаўткі, добра перамяшаць. Затым увесці ўзбітыя ва ўстойлівую пену
бялкі, асцярожна перамяшаць зверху ўніз і пякчы аладкі, выкладваючы
лыжкай у масла на гарачую патэльню. Абсмажваць да зарумяньвання.
Нішчымныя аладкі з геркулеса падрыхтоўваюць без дадання яйка.
Падаваць да гарбаты. Калі аладкі разліваюцца на патэльні, можна
дадаць 2 - 4 сталовыя лыжкі мукі.
|