- грэчка – 200 г
- дрожджы (свежыя) – 20 г
- малако (цёплае) - 1/4 л
- яйка - 3 шт.
- сметанкавае масла – 75 г
- соль - 1 дробка
- цукар - 1 г.л.
- алей - для смажання
для абрыкосавага соусу:
- абрыкосы (кансерваваныя) – 450 г
- цукровая пудра - 30-50 г
- цытрынавы сок - 2 ст.л.
- абрыкосавы спірт - 1 ст.л.
Грэчку тонка памалоць у млыне для круп. З паказаных кампанентаў,
выключаючы алей, замясіць дражджавое цеста. Алей разагрэць на
маленькай патэльні (дыям. 14 см). Па 2 ст. л. цеста выліваць на
патэльню роўным пластом. Падсмажыць на павольным агні, затым
перавярнуць і другі бок таксама падсмажыць на павольным агні. Аладкі
пры смажанні павінны трохі падняцца. Пакласці на талерку і паставіць у
цёплую духоўку. Для падрыхтоўкі соусу кансерваваныя абрыкосы
выкласці ў сіта і даць сцячы з іх соку. Сок сабраць і даць выкіпець
напалову. Абрыкосы перапрацаваць у мультыміксеры ў пюрэ,
перамяшаць са згуслым сокам, дадаць цытрынавы сок і абрыкосавы
спірт. Паставіць астуджацца. Падаваць да гарачых аладак.
|