-350-400 г мукі,
-0,5 л сыраквашы,
-3 яйкі,
-0,5 г. лыжкі соды,
-400 г рэвеню,
-3 ст. лыжкі цукровай пудры,
-100 г алею,
-соль.
- цукар.
Сыраквашу змяшаць з яйкамі, мукой, соллю і цукрам. Вымесіць лыжкай так, каб атрымалася гдадкая пышная маса, як густая смятана. У канцы вымешвання дадаць соду. Сцяблы рэвеню, з якіх знята скурка, нарэзаць кавалачкамі, пакласці ў цеста, перамяшаць. Выкладваць лыжкай невялікія аладкі на разагрэты алей, падрумяніць з абодвух бакоў. Падаць гарачымі, абсыпаўшы цукровай пудрай.
|