-250 г летувіскага сыру,
-2-2,5 шклянкі мукі,
-1- 1,5 шклянкі малака,
-2 яйкі,
-1 ст. лыжка сметанкавага масла,
-соль,
-алей для смажання.
Жаўткі расцерці з соллю і, размешваючы, дадаць малако і муку. У добра выбітае цеста асцярожна ўвесці ўзбітыя бялкі. Цеста павінна мець гушчыню смятаны. Сыр нарэзаць тонкімі квадратнымі кавалачкамі. У разагрэты алей класці па лыжцы цеста, зверху - па кавалачку сыру. Падсмажыць аладкі з абодвух бакоў. Пры падачы на стол паліць аладкі растопленым маслам.
|