- вермішэль – 200 г
- марская капуста (вараная) – 100 г
- морква - 2 шт.
- адвар грыбны - 2 шклянкі
- яйка - 2 шт.
- цукар - 1 ст.л.
- алей - 4 ст.л.
- соль - па густу.
Моркву прыпусціце ў грыбным адвары. Затым разам з марской капустай
прапусціце праз мясасечку. Вермішэль адварыце, злучыце з
прыгатаваным пюрэ. Дадайце расцёртыя з цукрам яечныя жаўткі,
перамяшайце, увядзіце ўзбітыя яечныя бялкі, пасаліце і зноў
асцярожна перамяшайце. Выкладвайце масу невялікімі порцыямі на
патэльню і смажце аладкі на масле абапал да залацістага колеру.
Пры падачы паліце смятанай і аформіце зелянінай.
|