- яйка - 3 шт.
- сыр (цёрты) – 50 г
- кмен - 1/2 г.л.
- вермішэль (звараная) - 2 шклянкі
- сала – 50 г
- свежая зеляніна (цыбуля-рэзанец, пятрушка),
-соль - па густу.
Яйкі сырыя, цёрты сыр і зеляніну перамяшайце, дадайце вермішэль.
Сала нарэжце кубікамі і растапіце на патэльні. Пры дапамозе дзвюх
сталовых лыжак падрыхтаваную масу апусціце на патэльню і на
слабым агні абсмажце абапал да утварэння залаціста-карычневай
скарыначкі. Затым пасыпце нарэзанай зелянінай.
|