- мука - 2 шклянкі
- смятана - 1 шклянка
- яйка - 2 шт.
- цукар - 1 дзес.л.
- соль - па густу
- алей - 1/3 шклянкі
для кісяля:
- вішні – 100 г
- крухмал - 1 ст.л.
- вішнёвы лікёр - 2 ст.л.
- цукар - па густу.
Жаўткі расцерці з цукрам і соллю і перамяшаць са смятанай. Усыпаць
муку, дадаць узбітыя бялкі і замясіць аднастайнае цеста. Даць
пастаяць паўгадзіны. Падрыхтоўка кісяля. Развесці крухмал у невялікай
колькасці халоднай вады. Закіпяціць 100 мл вады і ўсыпаць вішні без
костачак, давесці да кіпення і праварыць 3 хвіліны. Пакласці цукар,
ўліць крухмал, добра перамяшаць, ізноў давесці да кіпення. Ўліць лікёр
і зняць з агню. Спячы на алеі аладкі і падаць з кісялём.
|