-локшына удон - 1 звязак (каля 75 г)
-морква - 50 г
-баклажан - 50 г
-корань імбіра - 5 г
-часнык - 2 зуб.
-перац балгарскі - 50 г
-цыбуля рэпчатая - 40 г
-шампіньёны - 4 невялікіх
-капуста пекінская - 50 г
-яйка курынае - 1 шт.
-бекон с/вэндж. - 60 г
-зеляніна кінзы - па густу
-насенне кунжутнае - 1 г.л.
-соевы соус - 20 мл
-цукар - 1,5 г.л.
- цыбуля зялёная - 2 пяра
1. Гародніну наразаем доўгай саломкай.
Часнык і імбір здрабняем нажом.
Грыбы - уздоўж пласцінкамі. Шаткуем капусту.
2. Яйка добра ўзбіваем, смажым амлет, даём астыць,
потым наразаем саломкай.
3. Бекон абсмажваем на сухой патэльні і перакладаем на папяровы ручнік.
4. Разаграваем добранька патэльню (пажадана вок) з алеем
і кладзем цыбулю, перац, моркву, грыбы, часнык і імбір.
Абсмажваем, памешваючы, пару хвілін.
5. Дадаем удон, амлет, соевы соус, цукар. Рыхтуем яшчэ хвіліну.
6. Дадаем капусту, абсмажаны бекон і сечаную кінзу.
Змешваем і здымаем з агню.
Пры падачы пасыпаць локшыну удон з гароднінай зялёнай цыбуляй
і кунжутам.
|