-баклажаны - 1 кг
-перац чырвоны і горкі струкавы - па 1 шт.
-цыбуля рэпчатая - 1 галоўка
-зеляніна кропу - 10 г
-часнык - 1 зубчык
-соль - 1 г. лыжка
-алей раслінны - 1 ст. лыжкі
-эсэнцыя воцатная - 1 г. лыжка
Баклажаны сварыць да гатовасці, парэзаць кубікамі. Дадаць чырвоны перац і цыбулю, парэзаныя тоненькімі паўколамі, струкавы горкі перац, кроп, часнык. Сумесь пасаліць, дадаць алей з воцатам па густу.
|