Для цукровага сіропу:
- цукар - 1.2 кг
- вада - 1.5 шклянкі
- морква - 1 кг
Для цукатаў адбіраюць маладую моркву. Моркву старанна прамыць, ачысціць, разрэзаць кавалачкамі і бланшаваць 8-10 хвілін, пасля чаго адразу астуджаюць у халоднай вадзе.
Рыхтуюць сіроп з цукру з вадой, кіпяцяць у ім кавалачкі морквы прыблізна 15 хвілін. Пакідаюць на 10 гадзін.
Паўтараюць гэты працэс тры разы, у канцы варэння дадаюць цытрынавую кіслату.
Кавалачкі ўкладваюць на бляхі і сушаць у цёплай духоўцы. Гатовыя цукаты захоўваюць у слоіках.
|