-1 кг морквы,
-1 кг агрэста,
-300 г цукру.
Агрэст перабраць, прамыць, адварыць у невялікай колькасці вады, працерці.
Моркву ачысціць, нарэзаць на кавалачкі, адварыць і працерці праз сіта, змяшаць з працёртым агрэстам, дадаць цукар, давесці да кіпення.
Кіпячую масу раскласці ў паўлітровыя слоікі і закатаць.
|