-морква - 1 кг,
-воцат - 4,5 ст.л.,
-цукар - 2-3 ст.л.,
-соль - 1 ст.л.,
-каляндра молатая - 2-3 гарбатныя лыжкі,
-перац чорны молаты - 1 гарбатная лыжка,
-алей - 0,5 шклянкі,
-часнык - 1 галоўка,
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
Моркву пачысціць і нацерці на буйнай тарцы. Моркву пасаліць, апырскаць воцатам, перамяшаць і даць пастаяць хвілін 30-40. Часнык пачысціць і падушыць (пацерці на дробнай тарцы).
У моркву дадаць усе спецыі, часнык і цукар. У алеі да чарноцця прасмажыць парэзаную цыбулю.
Цыбулю выкінуць, а гарачым маслам заліць моркву. Старанна перамяшаць, утрамбаваць і пакінуць на ноч для марынавання.
Раніцай перакласці ў слоікі і прыбраць у халадзільнік(склеп).
|