Маладыя свежыя рыжыкі выцерці палатном да сухасці. На вышыню пальца наліць у слоік алею, змяшаць чатыры часткі солі і адну частку перцу, пакласці ў алей слой грыбоў, добра пасыпаць соллю і перцам, зноў палажыць рыжыкі і пасыпаць, і так рабіць, пакуль слоік не запоўніцца, прыціскаючы грыбы, каб ляжалі шчыльна.
Наверх пакласці гнёт (каменьчык), а як грыбы зляжуцца, то дапоўніць зноў да верху, пасля чаго накрыць слоік кавалкам паперы, абвязаць і захоўваць у халодным месцы.
|