- 2 л вады
- 5 сярэдніх клубняў бульбы
- 500 г зеляніны шчаўя
- 1 сярэдняя морква
- 1 сярэдні корань пятрушкі
- 2 невялікія цыбуліны
- 2 ст. лыжкі алею
- 3 ст. лыжкі смятаны
- 3 сярэднія маладыя буракі з бацвіннем
- 3 курыных яйкі, звараных укрутую
- 1 ст. лыжка цукровага пяску
- 1 ст. лыжка здробненай зеляніны кропу ці пятрушкі
- смятана,
-соль
-перац па густу
Моркву, корань пятрушкі, бурак і рэпчатую цыбулю нарэзаць саломкай, скласці ў сатэйнік, дадаць алею, 0,5 шклянкі вады і тушыць на працягу 15-20 хвілін. Шчаўе прамыць, пакласці ў друшляк, абліць кіпенем і нарэзаць.
У кіпячую ў рондалі ваду пакласці нарэзаную долькамі бульбу, варыць пры слабым кіпенні 10 хвілін, дадаць падрыхтаваныя шчаўе і тушаную гародніну, соль, цукар, давесці да кіпення і зняць з агню.
У талерку з баршчом пакласці дробна нарэзанае яйка, смятану і пасыпаць зелянінай.
|