- васьміног (замарожаны) - 120г
- качка - 300г
- бурак - 2 шт.
- капуста (белакачанная свежая) - 300г
- морква - 1 шт.
- пятрушка (корань) - 1 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- тамат-пюрэ - 3 ст.л.
- алей - 2 ст.л.
- цукар - 1 г.л.
- воцат (3%-ы) - 1 ст. л.
- вада - 1.5 л
- лаўровы ліст - 1 шт.
- перац чорны (гарошак) - 5-6 шт.
- соль - 1 г.л.
- смятана - 4 г.л.
- зеляніна (сечаная) - 2 ст.л.
Васьміногаў размарозьце, адварыце ў падсоленай вадзе на працягу 5-7 хвілін і нарэжце кавалачкамі. Качку нарэжце невялікімі кавалачкамі. Заліце вадой, давядзіце да кіпення, зніміце пену і варыце пры слабым кіпенні 15 хвілін. Качку выміце, булён працадзіце.
Бурак нарэжце саломкай, абсмажце з 1 сталовай лыжкай алею, дадайце тамат-пюрэ, воцат, цукар, 2 сталовыя лыжкі булёна. Тушыце на слабым агні 15-20 хвілін пад зачыненым вечкам. Вычышчаныя моркву, корань пятрушкі, цыбулю дробна нашаткуйце, спасеруйце ў пакінутым алеі.
У кіпячы качыны булён апусціце капусту, давядзіце да кіпення, варыце 10 хвілін пры слабым кіпенні. Пакладзіце бурак, моркву, корань пятрушкі, цыбулю, варыце яшчэ 10 хвілін.
Дадайце лаўровы ліст, перац, пасаліце, пакладзіце кавалачкі качкі, васьміногаў, давядзіце да кіпення і зніміце з агню. Дайце настаяцца 20 хвілін. Пры падачы запраўце боршч смятанай, пасыпце сечанай зелянінай.
|