-500 г ялавічных костак,
-700 г бульбы,
-200 г кабачкоў,
-200 г памідораў,
-1 морква,
-1 галоўка цыбулі рэпчатай,
-1 корань пятрушкі,
-3 ст. лыжкі сметанкавага масла,
-4 ст. лыжкі смятаны,
-2 памідора,
-лаўровы ліст,
-зеляніна,
-соль,
-перац - па густу.
З костак прыгатаваць булён і працадзіць. У кіпячы булён пакласці вычышчаную і нарэзаную долькамі бульбу, варыць 3-5 хвіліны, дадаць вычышчаныя і нарэзаныя долькамі кабачкі і варыць яшчэ 5-10 хвілін. Пасля гэтага пакласці пасераваную, нарэзаную саломкай цыбулю, моркву і пятрушку, нарэзаныя долькамі свежыя памідоры, пасаліць, заправіць перцам, лаўровым лістом і варыць 3-5 хвілін. Пры падачы на стол у талерку з юшкай пакласці смятану і дробна нарэзаную зеляніну пятрушкі ці кропу.
|