-1,5 л малака,
-0,5 л вады,
-3 вараныя бульбіны,
-2 яйкі,
-3 ст. лыжкі мукі,
-1 г лыжка сметанкавага масла,
-соль.
Вараную бульбу прапусціць праз мясарубку, дадаць муку, соль, жаўткі, усё добра перамяшаць.
У падрыхтаваную масу ўвесці ўзбітыя бялкі і яшчэ раз асцярожна перамяшаць.
Закіпяціць малако з вадой, чайнай лыжкай апускаць у яго клёцкі.
Варыць на слабым агні, каб клёцкі не разлезліся. Перад падачай на стол пакласці ў суп масла.
|