-1 л малака,
-200 г капусты,
-1 морква,
-200 г гарбуза,
-1 шклянка зялёнага гарошку,
-2-3 бульбіны,
-1 г. лыжка сметанкавага масла,
-соль.
Нашаткаваныя капусту і моркву, зялёны гарошак, парэзаныя скрылькамі гарбуз і бульбу заліць халоднай вадой і варыць да напаўгатоўнасці.
Затым уліць гарачае малако, дадаць соль і працягваць варыць да поўнай гатоўнасці агародніны. Пры падачы на стол у талеркі пакласці сметанкавае масла.
|