Як і іншыя стручковыя, у многіх народаў эўропы быў асноўным харчам разам са збожжам і таму адыгрываў у міфапаэтычнай сьвядомасьці значную ролю.
Магічнае выкарыстаньне бабоў і фасолі зьвязана з архаічнымі ўяўленьнямі аб іх як прыстанішчы душ памерлых.
У сувязі з гэтым людзі імкнуліся з дапамогай боба зьвязацца з «тым», замагільным сьветам.
Адсюль выкарыстаньне яго ў варожбах, рытуальных бяседах у час каляндарных сьвятаў.
Характэрная прымета множнасьці ў бабовых абумовіла выкарыстаньне іх у магіі ўрадлівасьці і адпаведна сэмантыку плоднасьці, што датычыць як рытуалаў заклінаньня ўраджайнасьці нівы і прыплоду жывёлы, так і звычаяў, зьвязаных з працягам роду чалавечага.
Боб разам з гарохам рассыпалі па хаце на Каялды, дадавалі яго ў густую кашу, каб гэткімі густымі ўзышлі пасевы.
Менавіта бобу сярод стручковых надаецца роля замяшчаць сабой Дрэва Сусьветнае – у казках з бабінкі вырастае вялізная сьцябліна, па якой герой трапляе на неба.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/115
|