Ячмень – адна са старажытных раслiн у нашым земляробстве. Як i любая збожжавая культура, ячмень ва ўсходнiх славян сiмвалiзаваў пладаноснасць i адраджэнне жыцця.
Ячмень выкарыстоўвалi для прыгатавання крупаў, мукi, а таксама корму для жывёлы. Лiчыцца, што адным з першых п'янлiвых напояў, якiя навучылiся рабiць людзi, была ячменная брага.
Ячмень iмкнулiся сеяць, калi цвiце калiна. У народзе прыкмячалi: «дрэнна той ячмень народзiцца, якi пасеяны пры заходнiм i паўднёва-заходнiм ветры».
Лiчылася, што калi спеў салаўя сцiхае ў той час, калi ячмень пачынае каласiцца, то добры гаспадар будзе з ураджаем. (Беларуская міталёгія).
Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».
Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/c95ba7fb654a62dc.html
|