-500 мл вады
-0,5 шклянкі сухіх пладоў шыпшыны
-200 г аўсяных шматкоў
-соль,
- цукар па густу
-30 г сметанкавага масла
Замачыць шыпшыну у 250 мл цёплай вады на 30 мін. Дадаць яшчэ 250 мл вады і варыць 20 мін.
Адвар працадзіць. Аўсяныя шматкі заліць гарачым адварам шыпшыны і даць настаяцца, 15 хвілін.
Настой працадзіць, а гушчу адціснуць. Зноў заліць гушчу летнім настоем, пакінуць яшчэ на 15 хвілін.
Ізноў працадзіць, гушчу адціснуць. Паўтарыць усё яшчэ раз.
У атрыманае аўсянае малачко дадаць па густу цукар, соль і, памешваючы, варыць да загусцення.
У канцы варкі пакласці сметанкавае масла, змяшаць і разліць у змочаныя вадой формы. * Астуджаны кісель можна есць лыжкай.
|