-грыбы (белыя, маслюкі, падбярозавікі -1 кг
Грыбы рэжуць на пласцінкі таўшчынёй 0,5 см і правяльваюць на сонцы, затым дасушваюць на пліце ці ў печы. Сухія грыбы размолваюць у кавамолцы ці млыну для перцу, пераціраюць у металічнай ступцы. Грыбны парашок гіграскапічны, таму захоўваць яго рэкамендуецца ў зачыненых слоіках ці бутэльках у сухім прахалодным і цёмным месцы. Выкарыстоўваюць як заправу да бацвінняў, супоў, соусаў. Для гэтага парашок змешваюць з невялікай колькасцю цёплай вады і пакідаюць на 30 хвілін, каб вада ўвабралася, пасля чаго дадаюць у ежу і вараць 15-20 хвілін.
|