-яблыкі - 200 г
-разынкі (без костачак) - 30 г
-тварог - 60 г
-сметанкавае масла - 1 г.л.
-яйка (жаўток) - 1 шт.
-крупы манныя - 1 ст.л.
-смятана - 1-2 ст.л.
-цукар - 1 г.л.
-цукровая пудра - 1 г.л.
Тварог старанна расцерці, змяшаць з маннымі крупамі, добра
прамытымі і замочанымі разынкамі, 1 г.л. цукру, жаўтком і растопленым
сметанкавым маслам.
З яблыкаў зрэзаць верхавіну, выняць асяродак,
не праразаючы краёў, запоўніць паражніну тварагом і запекчы.
Падаць іх да стала са смятанай і цукровай пудрай (1 г.л.).
|