-яблыкі - 5 шт.
-яйка (жаўток) - 2 шт.
-цукар - 4 ст.л.
-яйка (бялок) - 2 шт.
-сухары
-масла.
Ачысціце яблыкі, нарэжце лустачкамі, паскладайце ў вогнетрывалы
посуд, змазаны маслам і пасыпаны сухарамі.
Разатрыце 2 жаўтка з 4 ст. лыжкамі цукру
і перамяшайце з узбітымі бялкамі.
Атрыманай сумессю заліце яблыкі і падрумяньце ў духоўцы.
Печаныя яблыкі пад футрам можна падаць у якасці дэсерту
на дзіцячы стол.
|