-яблыкі - 2 шт.
-масла сметанкавае - 1/2 ст.л.
-цукар - 1/2 ст.л.
-сметанкавае масла - 1/4 шклянкі
-арэхі грэцкія (буйна сечаныя, абсмажаныя) - 1/2 шклянкі
-ёгурт тлусты ці смятана - 1/4 шклянкі
-мёд - 2 г.л.
Яблыкі разрэзаць напалову (акуратна выдаліўшы насенне), потым
выкласці зрэзамі ўніз на патэльню з тоўстым дном, пакрытую сумессю
растопленага сметанкавага масла і цукру, і смажыць 3-5 хвілін.
Калі цукар пачне плавіцца і падрумяньвацца, пераставіць патэльню ў
разагрэтую да 230 С духоўку на сярэдні ўзровень і хвілін 15 запякаць
да мяккасці. Для карамелі: высыпаць пакінуты цукар у патэльню (ізноў
жа з тоўстым дном), дадаць дробку солі і выграваць на сярэднім агні
пару хвілін, памешваючы, да стану цёмна-залацістай цягучай карамелі.
Патэльню зняць з агню, дадаць туды абсмажаныя арэхі, выкласці на
змазаную маслам бляху і астуджаць 10 хвілін. Раскласці яблыкі зрэзамі
ўгару па талерках, пасыпаць карамеллю з арэхамі
і паліць сумессю ёгурта з мёдам.
|