-яблыкі (буйныя, без асяродку) - 6 шт.
-разынкі – 125 г
-каньяк - 2 ст.л.
-цукар - 4 ст.л.
-яблычны сок - 2 ст.л.
для каньячнага соусу:
-сметанкавае масла – 125 г
-цукар – 125 г
-салодкі сіроп - 4 ст.л.
-каньяк - 4 ст.л.
-сліўкі (тлустыя) – 280 г
-фундук (здробненыя арэхі) – 125 г.
Замачыце разынкі ў каньяку на 10 хвілін, начыніце яблыкі разынкамі.
Пакладзіце яблыкі на бляху, пасыпце цукрам і паліце яблычным сокам.
Запякайце на моцным агні 15-20 хвілін - да мяккасці.
Тым часам прыгатуйце соус: растапіце масла, дадайце цукар, сіроп
і перамяшайце.
Награвайце да першых бурбалак, ўліце каньяк і сліўкі.
Давядзіце да кіпення і адстаўце. Выміце яблыкі з духоўкі.
Падавайце з соусам і арэхамі.
|