-фарш з бараніны - 400 г
-цыбуля рэпчатая - 2 галоўкі
-часнык - 1 зубчык
-алей - 2 ст. лыжкі
-памідоры - 2 шт.
-тварог - 200 г
-зеляніна пятрушкі сечаная - 2 ст. лыжкі
-жаўткі яечныя - 2 шт.
-чабор сечаны - 1 ст. лыжка
-сыр цвёрды цёрты - 100 г
-перац чорны молаты -соль
Для блінцоў:
-мука пшанічная - 125 г
-яйкі - 3 шт.
-малако - 375 г
-соль
1. Яйка ўзбіце з 2/3 малака, мукой і соллю. Спячыце 12 блінцоў, змазваючы патэльню алеем.
2. Для начыння цыбулю і часнык пасячыце і абсмажце на алеі. Пакладзіце фарш, абсмажце, памешваючы.
3. Дадайце дробна нарэзаныя памідоры, 2 сталовыя лыжкі тварагу, зеляніну пятрушкі, пасаліце, паперчыце і прагрэйце.
4. Паскладайце начынне на блінцы, згарніце іх рулетамі і разрэжце папярок лустачкамі таўшчынёй 2,5-3 см.
5. Пакінутыя тварог і малако ўзбіце з яечнымі жаўткамі, пасаліце.
6. У змазаную алеем форму выкладзіце прыгатаваную масу, на яе паскладайце вертыкальна лустачкі рулетаў.
7. Пасыпце ўсё сырам і запякайце 15 хвілін пры 220 °C. 8. Пры падачы разрэжце запяканку на порцыі
|