-бульба (буйная, пашараваная) - 1 шт.
-шампіньёны (партабелло) – 100 г
-марская соль,
-чорны перац - па густу
-сом (паляндвіца) - 300 шт.
-кервель (дробна парэзаны) - 2 г.л.
-кроп (дробна парэзаны) - 2 г.л.
-часнык (дробна нарэзаны) - 2 зубчыка
-аліўкавы алей - 4 ст.л.
Разагрэйце духоўку да 190 С. Парэжце грыбы тонкімі лустачкамі. Дзве хвіліны вымочвайце бульбачку ў халоднай вадзе, затым спаласніце. Выцісніце як мага больш лішняй вадкасці. На вялікай патэльні разагрэйце аліўкавы алей. На адну палову патэльні пакладзіце бульбачку і грыбы, злёгку перамяшайце і разраўняйце так, каб атрымаліся сярэдняй таўшчыні блінцы, смажце на вялікім агні. Калі ўбачыце, што ніз становіцца карычняватым, зменшыце агонь і смажце яшчэ. Праз 1-2 хвіліны паспрабуйце ўсё гэта перавярнуць і працягвайце смажыць. Паперчыце і пасаліце рыбу, пакладзіце яе на іншую палову патэльні, скуркай дагары. Смажце, пакуль не ўбачыце, што пачала з'яўляцца хрумсткая, карычняватая скарыначка. Перавярніце рыбу, пасмажце яшчэ 1 хвіліну і пастаўце ўсю патэльню ў духоўку на 3-5 хвілін. Час смажання залежыць ад таўшчыні паляндвіцы рыбы. Падавайце з зялёнай салатай, змяшанай з аліўкавым алеем, цытрынавым сокам і перцам.
|