-курыца (паляндвіца) - 1 шт.
-бульба - 4 шт.
-морква - 2 шт.
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-часнык - 3 зубчыка
-пятрушка - 1/2 пучка
-яйка - 2 шт.
-смятана ці маянэз - 3 ст.л.
-соль,
-перац - па густу
-шчаўе - па густу
-сыр ці брынза - па густу.
Курыную паляндвіцу нарэзаць кубікамі. Вычышчаную бульбу і моркву нацерці на буйнай тарцы. Рэпчатую цыбулю і часнык дробна пасекчы. Узбіць відэльцам яйка, дадаць соль, перац, маянэз (ці смятану), цыбулю і часнык, усё змешваем. Дробна нарэзаць шчаўе. Змазваем маслам гарачатрывалую форму, пакласці пласт гародніны і пласт курыцы, зверху - пласт шчаўя. Заліць запяканку яечна-смятанавай сумессю і рыхтаваць пры 180 С каля 20 хвілін. Пасыпаць цёртым сырам і пакінуць яшчэ на 20-30 хвілін.
|