-1 кг бульбы (не рассыпістай),
-100 г слівак,
-425 мл малака (3,5 %тлустасці),
-4 яечных жаўтка,
-масла для змазвання,
-соль,
-перац,
-2 ст. лыжкі масла,
-100 г нацёртага сыра,
-2 ст. лыжкі дробна сечанай зеляніны.
Бульбу пачысціць, прамыць і нарэзаць тонкімі лустачкамі. Прасушыць лустачкі папяровым ручніком. Жаўткі ўзбоўтаць і падмяшаць да малака са сліўкамі. Разагрэць духоўку да 250 градусаў. Вышмараваць маслам вялікую плоскую форму для запекання. Пакласці у яе пластамі чарапіцападобна лустачкі бульбы. Пры гэтым кожны пласт саліць і перчыць. Палову масла шматкамі пакласці зверху на бульбу і пасыпаць сырам. Заліць яечна - малочнай сумессю і зноў пакласці шматкі пакінутага масла. Паставіць форму ў духоўку на сярэднюю планку і запякаць прыкладна 1 гадзіну. За 10 хвілін да канца прычыніць форму алюмініевай фальгой, каб запяканка зверху не падгарэла. Перад падачай на стол пасыпаць запяканку пятрушкай.
|