-600 г бульбы,
-200 г брынзы "Кіпрыно",
-2 яйкі,
-перац,
-соль,
-малако.
Бульбу нарэзаць лустачкамі, 100 г брынзы нарэзаць кубікамі і 100 г брынзы нацерці на тарцы буйнай. Выкласці ў форму ці на ліст бульбу, паперчыць, пакласці на бульбу брынзу кубікамі і кавалачкі масла, накрыць яшчэ пластом бульбы, калі трэба, то ледзь-ледзь пасаліць і паперчыць. Зверху пасыпаць цёртай брынзай - заліць ўзбітымі з малаком яйкамі. Запекчы ў духоўцы, гатовую страву перад падачай на стол упрыгожыць сечанай зелянінай.
|